Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта, дорожного хозяйства района!

Актуально

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Час высокіх патрабаванняў ставіць перад аўтамабільнай і дарожнай сферамі новыя задачы, паспяховае вырашэнне якіх шмат у чым залежыць ад вашага прафесіяналізму і добрасумленнасці. Кожны дзень напружанай працы вадзіцеляў аўтобусаў, легкавых, грузавых і спецыялізаваных аўтамабіляў, кандуктараў, дыспетчараў, рамонтнікаў, дарожнікаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў забяспечвае зладжаны рытм дзейнасці розных галін вытворчасці, дзелавыя і культурныя патрэбы людзей, уносіць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна.

Дзякуй вам за майстэрства, за адданасць прафесіі. Жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою і паспяховай безаварыйнай працы. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць шчырасць і ўзаемаразуменне, згода і дабрабыт. Няхай жыццёвая дарога будзе сагрэта непаўторным душэўным святлом!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *