Новой техникой пополнился машинно-тракторный парк СУП «Вядерево» Бешенковичского района

Актуально Важное Заботы сельские

20 снежня ў Мінску адбылося ўрачыстае мерапрыемства па перадачы трактароў маркі «Беларус» вытворчасці ААТ «Мінскі
трактарны завод» аграпрамысловым арганізацыям Віцебскай вобласці. Каля 240 адзінак тэхнікі ў гэты ж дзень адправіліся да
месца прызначэння ўласным ходам, астатнія (усяго кантрактамі прадугледжана пастаўка 354 адзінак тэхнікі на агульную суму
больш за 42 мільёны рублёў) будуць дастаўлены ў паўночны рэгіён краіны да канца снежня.

Унашым раёне новенькім трактарам «МТЗ-82.1» у н я дзе лю папоўніўся машынна-трактарны парк СУП «Вядзерава». Тэхніку даверылі механізатару Руслану Міхайлавічу Ярмоленку, ён жа яе і даставіў у гаспадарку са сталіцы. Руслан Міхайлавіч — вопытны трактарыст, сваімі адносінамі да справы заслужыў павагу калег і кіраўніцтва. Бывалы механізатар доўгі час працаваў на старой тэхніцы і раптам прыняў пад сваю адказнасць зусім новую. Не дзіўна, што ў яго з’явіў-
ся асаблівы настрой у працы, гэта добра адчувалася падчас гутаркі з мужчынам. «Рухаючыся ў агульнай калоне,— прызнаўся Руслан Міхайлавіч,— мяне перапаўнялі радасныя эмоцыі, гэта проста невымоўныя пачуцці. Я рады, што мне выпаў гонар прыняць удзел у такой значнай падзеі».

Зрабіць перадачу трактароў урачыстай — сумеснае рашэнне МТЗ і Віцебскага аблвыканкама. Тым больш што адной з умоў пастаўкі ў кантрактах прапіса-
ны самавываз. Дзень тыдня быў абраны з улікам мінімальнай загрузкі на рэспубліканскіх трасах. Адгрузка трактароў была арганізаваная з Мінска (74 адзінкі), пасёлка Абчак (100 адзінак) і Смаргоні (66 адзінак). Першая калона рушыла з прахадной МТЗ у накірунку трасы Мінск — Віцебск, д р у г а я — п а  т р ас е
Брэст — Масква, трэцяя — па трасе Смаргонь — Свір. Калоны ўзначальвалі энерганасычаныя машыны «BELARUS-3522».

Новая тэхніка стане добрай дапамогай для працаўнікоў вёскі Віцебшчыны ў вырошчванні ўраджаю 2021 года. Не сакрэт, што праца аграрыяў паўночнага рэгіёна
Беларусі схільная да ўздзеяння прыродна-кліматычных фактараў. На агульным выніку адбіваюцца кароткія ў параўнанні з астатнімі абласцямі рэспублікі агратэхнічныя тэрміны палявых работ, а таксама самы высокі ў краіне ўзровень зношанасці машынна-трактарнага парку. Каб хутчэй і больш якасна праводзіць увесь комплекс сельскагаспадарчых работ і ў канчатковым выніку сысці ад іх напластавання, уласцівага толькі Віцебшчыне, і на гэтым не раз засяроджваў ува-
гу старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў, вельмі важна зрабіць сур’ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне галіны ў рэгіёне як па надзейнасці, так і па функцыянальнасці. Гэта дазволіць забяспечыць важкі прырост прадукцыі раслінаводства з максімальна высокай эфектыўнасцю яе
вытворчасці. Падчас урачыстай перадачы трактароў кіраўнік вобласці шчыра падзякаваў надзейнаму партнёру — Мінскаму трактарнаму заводу і асабіста яго кіраўніку Віталю Воўку — за праверанае часам плённае супрацоўніцтва, а таксама за вялікі ўклад у асучасніванне сельскагаспадарчай галіны Віцебшчыны.
Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *