В торговых объектах Бешенковичского района прошёл предновогодний мониторинг цен

Актуально Важное

Цэны — тэма, якая хвалюе насельніцтва. Асабліва актуальная яна напярэдадні навагодніх і калядных святаў. Пераднавагодні
маніторынг цэн цяпер вядуць розныя ведамствы, у тым ліку спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама і прафсаюз, якія рэгулярна адсочваюць сітуацыю з цэнавай палітыкай у прадпрыемствах гандлю рэгіёна.
— З 2 па 31 снежня ў раёне вядзецца пазапланавы маніторынг гандлёвых аб’ектаў па пытаннях захавання імі максімальных гандлёвых надбавак пры фарміра-ванні цэн на сацыяльна значныя тавары айчыннай вытворчасці,— паведаміла начальнік аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта Людміла Анатольеўна
Хадзянок.— Аналізуюцца таксама цэны на прадукты харчавання, якія звычайна прысутнічаюць на навагоднім стале. Традыцыйна гэта кансерваваны гарошак, мандарыны, пэўныя віды цукерак, шакалад, шампанскае. Кантрольныя мерапрыемствы праводзяцца як у гандлёвых аб’ектах буйных сетак, так і ў крамах крокавай даступнасці розных формаў уласнасці. У выпадку выяўлення фактаў неабгрунтаванага павышэння цэн на рэалізуемыя тавары суб’ектам гаспадаран-
ня накіроўваюцца рэкамендацыі аб ліквідацыі гэтых парушэнняў. Пытанне аб арганізацыі кантролю за цэнамі, іх фарміравання было разгледжана яшчэ 30 лістапада на сустрэчы з суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якая прайшла ў раённым выканаўчым камітэце.

У ходзе маніторынгаў пад асаблівым кантролем спецыялістаў аддзела эканомікі райвыканкама знаходзяцца таксама пытанні фарміравання рознічных цэн на
прадукты харчавання, якія чалавек спажывае практычна кожны дзень: хлеб, малочныя прадукты, крупы, агародніну, птушку і мяса. У пераліку — больш за 70 найменняў тавараў, без якіх складана абысціся ў паўсядзённым жыцці. Бо іх кошт — адчувальны момант для людзей з розным узроўнем даходаў.
І тут важна, каб цэны на сацыяльна значныя тавары не «білі» па кашальку спажыўца. Дадзеныя маніторынгу, напрыклад, па крамах «Капеечка» ЗАТ
«Дабраном» і «Бешанковіцкі» філіяла абласнога спажывецкага таварыства, накіроўваюцца аддзелам эканомікі райвыканкама ў галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама для падрыхтоўкі зводнай інфармацыі ў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Аналізуюцца вынікі маніторынгу аб’ектаў гандлю і прафсаюзамі. Па словах старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Святланы Віктараўны Бабаед, дадзеныя маніторынгу цэнаў па вышэй названых
крамах перадаюцца ў Федэрацыю прафсаюзаў, якая аналізуе ўсе факты рэзкага росту цэн і накіроўвае гэтую інфармацыю ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У дачыненні да парушальнікаў ведамства мае права ўжыць санкцыі — ад папярэджвання да штрафу.

У пытанні арганізацыі кантролю за цэнамі ўсе ведамствы дзейнічаюць разам, бо больш цесная каардынацыя дапамагае трымаць руку на пульсе і аператыўна рэа-
гаваць на падаражанне тавараў. Дзяржава патрабуе ад вытворцаў і прадаўцоў эканамічна абгрунтаваных рашэнняў. І гэта правільна. Калі мы гаворым пра неабходнасць стрымлівання цэн, то маецца на ўвазе ў першую чаргу, што іх рост не павінен насіць спекулятыўны характар. Дарэчы, у Беларусі плануюць
стварыць анлайн-сістэму маніторынгу цэн, якая будзе выкарыстоўваць дадзеныя сістэмы кантролю касавага абсталявання. Цяпер Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працуе над тым, каб атрымліваць у рэжыме анлайн інфармацыю ад гандлёвых сетак па дынаміцы цэн і дынаміцы про-
дажаў.

На першым этапе будзе пералік асноўных пазіцый — каля 100, пра якія спецыялісты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю будуць штодня атрымліваць інфармацыю ад Міністэрства па падатках і зборах на падставе дадзеных сістэмы кантролю касавага абсталявання. Стварэнне такой анлайн-сістэмы прадугледжана антыінфляцыйнай праграмай на 2021-2023 гады і дасць магчымасць у большай ступені аблічбаваць працэс маніторынгу цэн.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *