В числе делегатов на VI Всебелорусское народное собрание от Бешенковичского района — председатель районного Совета депутатов Г.М.Шведов

VI Всебелорусское народное собрание Актуально Важное

11—12 лютага ў Мінску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. На ім будуць падведзены вынікі пяцігодкі, разгледжана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 20212025 гады. У ліку дэлегатаў ад нашага рэгіёна старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў.

  — Дэлегатам такога маштабнага сходу я абраны ўжо ў другі раз, —расказвае Генадзь Міхайлавіч.  – У 2016 годзе прымаў удзел у рабоце  V Усебеларускага народнага сходу, але ўсё роўна адчуваю пэўнае хваляванне, гонар, што і мне даверылі прадстаўляць наш раён на найважнейшым форуме пяцігоддзя. Дзякуй дэпутацкаму корпусу, усім жыхарам раёна за гэта.

  Удзел ва Усебеларускім народным сходзе для мяне — вялікая адказнасць. Я разумею гэта як грамадзянін, кіраўнік, як бацька і дзядуля. 2020 год для ўсіх нас быў складаным, але ён паказаў, што, калі мы маем агульныя ідэі, агульначалавечы падмурак, мы можам дасягнуць шмат чаго. А штодзённая самаадданая праца кожнага з нас дазволіць нашай краіне дамагчыся значных вынікаў, ісці наперад.

Генадзь Міхайлавіч ужо больш за дзесяць гадоў узначальвае дэпутацкі корпус раёна, пастаянна праводзіць «прамыя лініі», прыёмы грамадзян, выязджае ў населеныя пункты, сустракаецца з людзьмі. Таму аб праблемах рэгіёну, пра тое, што хвалюе мясцовых жыхароў, ведае не па чутках. Прымае ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў і ў рабоце грамадскай прыёмнай, дыялогавых пляцовак, куды людзі прыходзяць са сваімі праблемамі і прапановамі.

  Падчас работы дыялогавых пляцовак у нашым раёне, напрыклад, прагучалі прапановы зрабіць удзел у выбарах абавязковым, а пасады кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў выбарнымі, перагледзець ніжні і верхні парогі ўзроставага цэнзу кандыдатаў у Прэзідэнты, зрабіць бясплатным вышэйшую адукацыю толькі для тых, хто паступае па мэтавым накіраванні з абавязковай адпрацоўкай не менш за пяць гадоў.

Удасканалення, на думку прыдзвінцаў, патрабуе інстытут старэйшын як альтэрнатыва дэпутатам першаснага ўзроўню. Жыхары нашага раёна прапануюць таксама ўскласці на грамадзян краіны абавязацельства за захаванне ўласнага здароўя і адказнасць за выкананне рэкамендацый па лячэнні. Абмяркоўвалася таксама пытанне ўдзелу суб’ектаў аграэкатурызму ў раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, пашырэння пераліку аказваемых паслуг суб’ектамі турыстычнай індустрыі і іншыя.

 — Усе прапановы, — запэўніў Г. М. Шведаў, — накіраваны ў Савет Рэспублікі для вывучэння і прапрацоўкі. Усе актуальныя пытанні будуць улічаны і акумуляваны ў рэзалюцыі Усебеларускага народнага сходу. 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства, а сход — выдатная пляцоўка для разгляду ўсіх праблем, выбару найбольш аптымальных варыянтаў для іх вырашэння.

Для мяне, як дэлегата, як старшыні раённага Савета дэпутатаў, важна ўсё, што тычацца функцыянавання беларускай дзяржавы, развіцця нашага грамадства. У тым ліку, як зменяцца метады і формы работы з выбаршчыкамі і насельніцтвам. Таксама цікавіць лёс мясцовага кіравання і самакіравання. Якія будуць змены ў дачыненні да сельвыканкамаў, як будуць рэалізаваны шматлікія прапановы, якія прагучалі на дыялогавых пляцоўках. Бешанковіцкі раён — сельскі рэгіён. Таму важна, каб у праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады ўвайшлі пытанні далейшага развіцця вёскі, скарачэння адтоку сельскага насельніцтва ў гарады, замацавання тут маладых спецыялістаў, павышэння якасці жыцця вяскоўцаў.

 Рэалізацыя дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі змяніла аблічча многіх населеных пунктаў, размешчаных у сельскай мясцовасці: з’явіліся аграгарадкі, пабудавана новае жыллё, адрамантаваны аб’екты сацкультбыту. Але праблемы, асабліва ў аддаленых ад райцэнтра населеных пунктах, застаюцца. Як паказвае само жыццё, каб моладзь заставалася ў вёсцы, недастаткова выдзеліць чалавеку жыллё і даць працоўнае месца. Трэба стварыць яшчэ і годныя, камфортныя ўмовы. А калі ў населеным пункце, скажам, зачыняюцца нейкія аб’екты, сям’я з’едзе туды, дзе функцыянуюць школа, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, бальніца або ФАП. Па магчымасці іх трэба захоўваць.

   Усебеларускі народны сход — гэта дыялог, падчас якога важна чуць і быць пачутым. Калі кожны раскажа пра тое, якім ён бачыць развіццё краіны ў бліжэйшыя гады, што неабходна дапрацаваць і стварыць, — гэта сапраўды дазволіць зрабіць дзяржаву лепшай для кожнага жыхара.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *