Делегаты прошлых лет Всебелорусского народного собрания от Бешенковичского района делятся своими воспоминаниями и рассуждениями

VI Всебелорусское народное собрание Актуально Важное

 

Аляксандр Цімафеевіч БУТАНАЎ, дэлегат III Усебеларускага народнага сходу, у 2006 годзе — дырэктар ААТ «Бешанковіцкая фабрыка рымарскіх вырабаў»:
— Пасля III Усебеларускага народнага сходу мінула амаль 15 гадоў. За гэты час Беларусь прайшла вялікі шлях, напоўнены шматлікімі падзеямі. Азіраючыся назад, можна гаварыць пра тое, што практычна ўсё, што планавалася ў 2006 годзе на будучую пяцігодку, дасягнута, а ў нейкіх сферах зроблена нават больш, пра
што некалі мы толькі марылі. А галоўнае — вырас дабрабыт людзей, гэта дае пэўнае пачуццё стабільнасці і ўпэўненасці. VI Усебеларускі народны сход вызначыць, як будзе жыць беларускі народ у наступную пяцігодку. Я ўважліва сачу за навінамі. Кардынальных змен у жыцці краіны не чакаю, але спадзяюся, што рашэнні Усебеларускага народнага сходу будуць спрыяць сцвярджэнню курсу стабільнасці, міру, дабрабыту народнага яднання і кансалідацыі беларускага грамадства.

Алена Цімафееўна КАРБОЎСКАЯ, дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу, у 2010 годзе — дырэктар Бешанковіцкай гімназіі:
— Вучыць і выхоўваць маладое пакаленне — важная місія і вялікая адказнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. За апошнія 10 гадоў у сістэме адукацыі нашай краіны адбыліся сур’ёзныя змены. Так, з 1 верасня 2011 года ўступіў у сілу Кодэкс аб адукацыі. Дадзены дакумент дазволіў істотна скараціць колькасць дзеючых нарматыўных прававых актаў, забяспечыць сістэмнае рэгуляванне ўсёй сферы адукацыі. Але жыццё не стаіць на месцы. Сёння кодэкс зноў патрабуе ўнясення шэрагу змяненняў і дапаўненняў, у тым ліку ў сувязі з пандэміяй COVID‑19 (напрыклад, укараненне такой формы навучання як дыстанцыйнае навучанне).

За апошнія гады беларуская сістэма адукацыі сур’ёзна і глыбока пераглядае змест навучальных праграм і стварае новыя падручнікі практычна па ўсіх
школьных прадметах. Ва ўстановах адукацыі з’явілася прафесійнае навучанне для навучэнцаў X‑XI класаў. На новым узроўні сталі займацца дапрафесійнай
падрыхтоўкай вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У школы вярнуліся павышаны ўзровень вывучэння прадметаў і профільнае навучанне.
Патэнцыял развіцц я краіны шмат у чым вызначаецца якасцю адукацыі, а добрую адукацыю сёння немагчыма забяспечыць без найноўшых тэхналогій навучання і сучаснага абсталявання. За апошнія гады дзяржавай укладзены значныя сродкі для аснашчэння ўстаноў адукацыі персанальнымі камп’ютарамі, сэнсарнымі панэлямі, мультыбордамі, а таксама сучаснымі вучэбнымі кабінетамі фізікі, хіміі, біялогіі.

У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016‑2020 гады пад поўную
патрэбнасць забяспечаны персанальнымі камп’ютарамі і школы нашага Бешанковіцкага раёна. Радуе, што праблемы і перспектывы развіцця адукацыі заўсёды знаходзяць сваё адлюстраванне ў рабоце важнага дзяржаўнага форуму. Упэўнена, так будзе і на VI Усебеларускім народным сходзе. Якім патрабаванням
павінна адпавядаць сучасная школа? Гэта пытанне важна як непасрэдна для настаўнікаў, так і для грамадскасці ў цэлым.

Іван Мікалаевіч КАРПУК, дэлегат V Усебеларускага народнага сходу, у 2016 годзе — дырэктар Бешанковіцкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Бешанковіцкае ПМС»:
— Я ў ліку пяці дэлегатаў ад Бешанковіцкага раёна ўдзельнічаў у рабоце V Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў у Мінску 22 і 23 чэрвеня 2016 года. Стар-
шыня нашага Бешанковіцкага райвыканкама Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі тады выступаў з дакладам у спрэчках. Прэзідэнт вельмі ўважліва слухаў яго выступленне, рабіў пазнакі ў сваім рабочым сшытку. Я ў той час працаваў дырэктарам ПМС, таму для мяне важнымі былі праблемы меліярацыі, якія таксама агучыў у сваім дакладзе Пянькоўскі. Хачу з задавальненнем адзначыць, што ўзнятыя на V Усебеларускім народным сходзе праблемы, якія тычыліся развіцця меліярацыйнай галіны краіны, за мінулую пяцігодку вырашаны. У нашым раёне, як і ў Беларусі ў цэлым, праведзена вялікая работа па навядзенні парадку на зямлі, павышэнні ўрадлівасці глебы, утрыманні меліярацыйнай сеткі ў спраўным стане. На жаль, не вырашана пакуль пытанне будаўніцтва Бешанковіцкай
гідраэлектрастанцыі, пра якую гаварыў у сваім дакладзе А. Р. Лукашэнка. Яе ўзвядзенне дазволіла б прыцягнуць у раён дадатковыя інвестыцыі, стварыць новыя
працоўныя месцы, аказаць станоўчы ўплыў на эканоміку раёна ў цэлым. Думаю, для пераносу тэрмінаў былі вельмі важкія прычыны, і Прэзідэнт пра гэта скажа.

На VI Усебеларускі народны сход дэлегатамі абраны годныя і паважаныя ў раёне людзі, якім трэба будзе не толькі прымаць рашэнні аб развіцці нашай краіны на
бліжэйшыя пяць гадоў, але і ўвасабляць іх у жыццё, несці адказнасць за дасягнуты вынік. За апошнія 15 гадоў на Бешанковіччыне адбыліся вялікія змены, асабліва ў час працы Л. К. Пянькоўскага, калі сталі разворваць, засяваць палі, у гаспадаркі паступала шмат новай тэхнікі, інтэнсіўна ішло будаўніцтва
жылля, адкрываліся новыя прадпрыемствы, ствараліся працоўныя месцы. Актывізавалася гэта работа і з прыходам на пасаду старшыні райвыканкама Г. У. Унуковіч. За няпоўны год яе працы кіраўніком рэгіёна эканоміка раёна ўмацавалася яшчэ больш, выраслі паказчыкі па многіх пазіцыях. Галіна Уладзіміраўна здолела арганізаваць каманду, згуртаваць і нацэліць яе на дасягненне выніку. І тое, што ў раёне сёння ўмеюць слухаць і чуць людзей, унікаюць у іх праблемы — гэта дарагога каштуе…

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *