В райцентре прошёл спортивно-художественный праздник «Бешенковичская лыжня-2021»

Важное Спорт

Спартыўна-мастацкае свята «Бешанковіцкая лыжня-2021», прысвечанае Году народнага адзінства, сабрала ў мінулую суботу ў лясным масіве, які ў народзе называюць паркам Ткачэнкі, аматараў лыжнага спорту з усяго раёна. Трэба адзначыць, мерапрыемства такога размаху не было даўно. Удзел у ім прынялі каля 200 чалавек: прадстаўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, сельвыканкамаў, праваахоўных органаў, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый

Дзень выдаў- ся марозны, аднак гэта не перашкодзіла баявому духу спартсменаў, які панаваў на працягу ўсяго спаборніцтва. Святочны настрой і жаданне выпрабаваць сябе, гарачае вогнішча, музыка, шчырая падтрымка балельшчыкаў і, вядома, прысмакі ад Бешанковіцкага філіяла аблспажыўтаварыства —
як тут не весяліцца, не імкнуцца да лепшага выніку? Пасля забегу ж увогуле было горача, праверана на сабе, але пра ўсё па парадку.

Распачала зімовае свята старшыня райвыканкама Г. У. Унуковіч. На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Галіна Уладзіміраўна пажадала спартсмена м поспехаў, каб
спаборніцтва прайшло цудоў на і запомнілася добрымі вынікамі. Да віншаванняў далучыліся старшыня райсавета дэпутатаў Г. М. Шведаў, намеснік старшыні райвыканкама і адначасова старшыня РА РГА «Белая Русь» Т. І. Ждановіч (дадзена я арганізацыя ўзяла на сябе ролю спонсара, разам з раённым аб’яднаннем
прафсаюзаў яны забяспечылі пераможцаў узнагародамі і грашовымі прэміямі), а таксама галоўны спецыяліст райвыканкама В. А. Петухоў, які курыруе пытанні фізічнай культуры, спорту і турызму.

І вось зарыпелі па снезе лыжы, з кожным метрам набліжаючы жаданы фініш і салодкі смак перамогі. Лыжнікі змагаліся заўзята, кожны прыкладаў усе намаганні. Столькі разнастайных эмоцый адчувалася ў паветры, можна смела казаць — абыякавых да свята тут не было. Некаторыя прыхільнікі здаровага ладу
жыцця прыйшлі не столькі паўдзельнічаць і праверыць свае магчымасці, колькі проста пакатацца па-за межамі спаборніцтва, бо шырокая лыжная траса ў парку
гэта дазваляла. Але каму ж усміхнулася фартуна? Лыжныя баталіі ішлі не на жарты, а інтрыга раскрывалася паступова. У лыжнай эстафеце сярод прадпры-
емстваў і арганізацый першынство заваяваў лясгас, другое і трэцяе месцы — каманды СШ №2 райцэнтра і райвыканкама.

Сярод сілавых структур першае месца ў каманды аддзела прымусовага выканання, другімі сталі прадстаўнікі РА Н С , трэмімі —  РАУС. Сярод аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама заваяваць золата пашчасціла аддзелу па адукацыі. Серабро і бронзу ўзялі аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай
гаспадаркі, а таксама ўпраўленне справамі. Лепшымі спартсменамі былі лыжнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і КСВУП «ДраздыАгра». Сярод прадстаўнікоў сельвыканкамаў дыстанцыю хутчэй за ўсіх пераадолелі Э. Э. Турчыновіч, М. У. Чашынскі, Г. У. Прыпутнева, Т. М. Фралова і І. В. Курмель. У індывідуальнай гонцы, дзе ўдзельнічалі ўсе жадаючыя, першымі да фінішу прыйшлі Анатоль Журко, Вячаслаў Петухоў і Іван Пішчэйка.

Лепшымі лыжніцамі сталі Крысціна Маскаленка, Ганна Кішковіч і Вольга Фіешка. Прафесіянал ты ці яшчэ толькі вучышся — тут усім былі рады. Прызнацца,
такое панавала захапленне, што сталі на лыжы і карэспандэнты «Зары». ФСК «Дзвіна» прапанаваў землякам праверку на трываласць — гіравы спорт, армрэстлінг, дартс і перацягванне каната. У змаганні з гірамі перамаглі А. А. Кузьмініч, А. В. Селіванаў і А. В. Шнітко. Самыя-самыя армрэстлеры — А. І. Ерашоў, А. У. Лапін і С. В. Шайтар. Трапныя гульцы ў дартс — В. А. Хмарскі, В. В. Ганчароў і С. В. Кісель. У перацягванні каната ўсіх сапернікаў (каманды СШ №2, Белтэлекама, Ульскага ліцэя і Бешанковіцкага ПМС) адолелі газавікі.

Падчас свята стартавала рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Выратавальнікі, інспектары ДАІ, супрацоўнікі аддзялення Дэпартамента аховы МУС і Бешанковіцкага РГЗ разгарнулі свае пляцоўкі, дзе кожны мог пацікавіцца іх абсталяваннем і нават абмундзіравацца ў форму.

Марыя САНЬКО.
Фота Святланы ВАРОШКА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *