В Бешенковичах продолжаются плановые медицинские осмотры

Важное

 

  Для забеспячэння бяспекі працы, папярэджання прафесійных захворванняў і ў мэтах аховы здароўя насельніцтва з пачатку лютага ў цэнтральнай раённай бальніцы пачалі праводзіцца планавыя медыцынскія агляды працуючых, занятых на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, і на працах, дзе ёсць неабходнасць у прафесійным адборы.

   Праходзяць яны ў адпаведнасці з зацверджаным графікам. Першымі медыкі традыцыйна абследуюць работнікаў аграпрамысловага комплексу, у якіх наперадзе палявыя работы.

    Па інфармацыі загадчыка паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы А. М. Домкіна, на прыёме ў медыкаў пабывалі ўжо работнікі СУП «Свіціна-ВМК», ВУ «Свінагадоўчы комплекс «Свіціна» УП «Віцебскі КХП», ДП «ПалітаддзелецАгра», ДП «ДраздыАгра», у сакавіку медыцынскі агляд пачалі праходзіць працаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». Адначасова вядуцца папярэднія (пры паступленнi на работу) абавязковыя медыцынскія агляды, а таксама пазачарговыя медыцынскія агляды працуючых пры пагаршэнні стану іх здароўя.

   Медагляды дазваляюць выявіць захворванні, якія без лячэння ў далейшым могуць прывесці да інвалідызацыі, страты працаздольнасці, зніжэння якасці жыцця чалавека.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *