В этом году исполняется 574 года со дня первого упоминания Бешенкович в летописях

Знай свой край Общество

Сёлета спаўняецца 574 гады з дня першага ўпамінання Бешанковіч у гістарычных летапісах. І звязана яно са Свята-Ільінскай царквой.  У кнізе «Памяць. Бешанковіцкі раён» гэтаму ёсць дакладнае пацвярджэнне. «Першыя ўпамінанні пра Бешанковічы,— сведчыць гісторыка-дакументальная хроніка нашага раёна,— знаходзім у А. П. Сапунова: «У 1447 годзе Казімір (польскі кароль і вялікі князь літоўскі Казімір IV) у памяць выратавання сваёй жонкі ў 20-ы дзень ліпеня ад патаплення загадаў пабудаваць у Беларусі шэсць цэркваў у імя святога Ільі-прарока». Гэта ж інфармацыя паўтараецца ў беларускага гісторыка Турчыновіча: «У памяць выратавання каралевы Елісаветы ад утаплення 20 ліпеня ў дзень прарока Ільі Казімір загадаў пабудаваць у Беларусі некалькі цэркваў праваслаўных па берагах рэк Дзвіны, Дняпра і Сожа: у Віцебску, Бешанковічах, Магілёве, Крычаве, Оршы і Чэрыкаве і падараваў гэтым храмам у карыстанне перавозы».

Як паведамілі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, гісторык і краязнаўца А. П. Сапуноў спасылаецца на «Запіскі ігумена Арэста», дата заснавання цэркваў указана па юліянскім календары. Інфармацыя пра тое, што першае па часе ўпамінанне пра Бешанковічы адносіцца да 1447 года, ёсць і ў экспазіцыі музея.
 Ларыса ПАДЖАРАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *