Бешенковичские строители принимали поздравления с профессиональным праздником

В трудовых коллективах Важное Год народного единства Новости района

У мінулую пятніцу ў актавай зале КУБП «Бешанковіцкая ПМК-41» прайшоў урачысты сход, прымеркаваны да Дня будаўніка. На значнае для ўсяго прадпрыемства мерапрыемства сабраліся члены працоўнага калектыву, ветэраны працы. Сярод запрошаных гасцей былі старшыня раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч і яе намеснік, які курыруе будаўнічую галіну ў раёне, В. Э. Грышан.

Адкрыў сход дырэктар КУБП «Бешанковіцкая ПМК-41» С. М. Пашалюк. Сяргей Мікалаевіч расказаў прысутным пра стан  спраў на прадпрыемстве, спыніўся на важных аб’ектах, узвядзеннем і рамонтам якіх займаюцца будаўнікі, абазначыў аб’ёмы работ на перспектыву. «Дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва раёна і асабіста старшыні райвыканкама Галіны Уладзіміраўны, а таксама асабістаму ўкладу прадстаўнікоў усяго працоўнага калектыву наша прадпрыемства паспяхова развіваецца і ўпэўнена крочыць у заўтрашні дзень», — адзначыў С. М. Пошелюк і дадаў, што выкананне пастаўленых задач можна дабіцца пры ўмове, калі кожны будзе ясна ўсведамляць ступень адказнасці за сваю працу. Сяргей Мікалаевіч падзякаваў усіх за працу і вернасць прафесіі, а лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматы КУБП «Бешанковіцкая ПМК-41» удастоены мантажнік сантэхнічных сістэм Дзмітрый Сяргеевіч Смігельскі, муляр Васіль Васільевіч Баталка і вадзіцель Віктар Фёдаравіч Мядзведзеў.

Прыемна было будаўнікам у перадсвяточны дзень пачуць віншаванні ад кіраўніка раёна. Г. У. Унуковіч падкрэсліла значнасць дзейнасці ПМК-41 у развіцці рэгіёна і запэўніла, што мясцовыя будаўнікі ў бліжэйшыя гады не застануцца без работы, таму ім трэба працаваць з яшчэ большай аддачай. Даўшы высокую ацэнку працы работнікаў ПМК-41 і іх лідара С. М. Пашалюка, Галіна Уладзіміраўна выказала ўпэўненасць у тым, што цяперашняе пакаленне будаўнікоў будзе і далей захоўваць і прымнажаць выдатныя традыцыі сваіх папярэднікаў. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Галіна Уладзіміраўна выказала ў адрас прысутных на сходзе, а ў іх асобе і ўсіх прадстаўнікоў будаўнічай сферы Бешанковіччыны, самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з прафесійным святам. За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта з рук Г. У. Унуковіч атрымалі муляр Ігар Іванавіч Селіванаў і тынкоўшчык Аляўціна Анатольеўна Яцко.

Высока ацэнена і праца матарыста бетоназмяшальных установак Мікалая Цімафеевіча Бабарня, а таксама бухгалтара Алы Аляксандраўны Кавалеўскай, абодва адзначаны па лініі прафсаюзнай арганізацыі.

Не застаўся ў баку ад віншаванняў і намеснік старшыні райвыканкама В. Э. Грышан. У свой час Віктар Эдмундавіч з’яўляўся кіраўніком дадзенай арганізацыі, таму не па чутках ведае, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца яго былым калегам. Але выдатна ўсведамляючы, наколькі калектыў галоўнага раённага будаўнічага прадпрыемства  працавіты і ініцыятыўны, ён не сумняваецца, што задачы, пастаўленыя перад будаўнікамі, будуць выкананы.

Да ўсіх віншаванняў, якія гучалі ў гэты дзень, далучаліся артысты раённага цэнтра культуры, педагогі і выхаванцы Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны з удзельнікаў канцэртнай праграмы ўкладваў у сваё выступленне не толькі талент і майстэрства, але і часцінку душы.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *