Дорогие работники и ветераны строительной отрасли района! Примите поздравления!

Актуально Год народного единства

Шаноўныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца — аснова дабрабыту і стабільнасці, яна дорыць ­радасць наваселля многім пакаленням землякоў, з’яўляецца годным летапісам дня сённяшняга. Менавіта вы закладваеце падмурак камфортнага жыцця. Вашымі рукамі ўзводзяцца найважнейшыя элементы інфраструктуры і сацыяльныя аб’екты, што фарміруюць аблічча нашага раёна, даюць яму магчымасць развівацца, рухацца наперад ва ўмовах асваення сучасных тэхналогій, укаранення найноўшых будаўнічых матэрыялаў.

За кожным праектам — працавітыя і адданыя сваёй справе людзі. Няхай ваш прафесіяналізм дапамагае Бешанковіччыне прыгажэць, будзе залогам упэўненасці ў заўтрашнім дні!

Жадаем вам моцнага здароўя, дасягнення новых прафесійных вышынь, любові, шчасця і сямейнага дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *