Уважаемые ветераны войны и труда Бешенковичского района! Принимайте поздравления!

Актуально

Паважаныя ветэраны вайны і працы, людзі старэйшага пакалення!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей! Гэта свята — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў. Людзі залатога ўзросту — гэта наша апора, а іх веды і закладзеныя традыцыі — тая аснова, якая дазваляе нам рухацца наперад. Мы глыбока ўдзячныя вам за мудрасць, дабрыню і цярпенне. Вы — захавальнікі маральных каштоўнасцяў і традыцый.

Няхай будзе доўгім і шчаслівым ваша жыццё, няхай вас заўсёды акружаюць цяпло і любоў блізкіх людзей! Добрага вам здароўя, міру і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *