Жителей Бешенковичского района приглашает осенняя ярмарка

Актуально К сведению Новости района

Восеньскі час адметны не толькі зборам ураджаю, але і сельскагаспадарчымі кірмашамі, дзе ўсяго багата. Фермеры спяшаюцца рэалізаваць вырашчанае, а гаспадыні – запоўніць засекі восеньскімі нарыхтоўкамі. Калі хто яшчэ не паспеў стварыць запас на зіму, не бяда. Гэта можна будзе зрабіць у суботу, 30 кастрычніка.

 Жыхароў раёна запрашае другі восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Гандлёвыя рады размесцяцца на цэнтральнай плошчы г. п. Бешанковічы з 9 да 13 гадзін. Бульба, рыба, саджанцы, плодаагароднінная, мясамалочная і іншая сельскагаспадарчая – прадукцыя на любы густ і кашалёк. У дастаўцы пакупак ветэранам і грамадзянам «залатога ўзросту» дапаможа дзяжурны аўтамабіль ТЦСАН.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *