21 ноября — День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК. Поздравление труженикам села от руководства Бешенковичского района

В трудовых коллективах

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Бешанковіччыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша штодзённая нялёгкая праца гарантуе харчовую бяспеку нашага рэгіёна і ўсёй краіны, уносіць вялікі ўклад у павышэнне дабрабыту Беларусі і яе грамадзян. Вернасць справе і любоў да роднай зямлі, высокі прафесіяналізм і самааддача, што ляжаць у аснове вашых дасягненняў, заслугоўваюць глыбокай павагі і прызнання.
Вёска — гэта крыніца, з якой Беларусь чэрпае сілу жыцця. Нізкі паклон усім, хто вырошчвае хлеб, шчыруе на жывёлагадоўчых комплексах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю. Словы асаблівай удзячнасці — ветэранам працы. Хто, як не вы, з’яўляецца прыкладам для моладзі, хто, як не вы, зможа перадаць ёй унікальны вопыт, прывіць любоў да сваёй зямлі і сваёй справы?!
Жадаем вам, дарагія працаўнікі і ветэраны, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў на карысць роднага краю! Няхай заўсёды шчодрай будзе ваша працоўная ніва, вопыт і веды стануць залогам будучых дасягненняў, ніколі не пакідаюць вас удача і ўпэўненасць у сваіх сілах, а ў сем’ях пануюць згода і любоў!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *