Уважаемые работники представительства Белгосстраха по Бешенковичскому району, ветераны труда! Принимайте поздравления!

Актуально В трудовых коллективах

 

Шаноўныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята і 100-годдзя з дня ўтварэння страхавой кампаніі!

Белдзяржстрах заўсёды быў і застаецца адным з найважнейшых складнікаў фінансавай сістэмы краіны. За плячыма прадпрыемства — сур’ёзны шлях станаўлення і развіцця, унікальны вопыт вядзення страхавой справы, сотні прадпрыемстваў і тысячы грамадзян,  якім вы прадастаўляеце падтрымку, дапамагаеце здабыць спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні. Няхай вернасць традыцыям і імкненне да ўдасканалення, ваш камандны дух і высокі прафесіяналізм будуць і ў далейшым садзейнічаць падтрыманню высокіх стандартаў страхавога сэрвісу, захаванню даверу кліентаў.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, фінансавай стабільнасці і новых поспехаў у развіцці страхавой справы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *