Close
Курс валют: $ 3.0282 | € 3.4417 | ₽100 3.6539 | 
 Погода в Бешенковичах: 10 °Cпасмурно

Уважаемые сотрудники и ветераны службы МЧС Бешенковичского района! Принимайте поздравления!

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны службы МНС Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Вы прысвячаеце жыццё высакароднай справе выратавання і абароны землякоў. Рызыкуючы сабой, вы цвёрда, часам з адчайнай упартасцю, супрацьстаіце націску стыхіі. Кожны выклік — просьба аб дапамозе. Узаемавыручка, аператыўнасць, уменне с пачуваць і дапамагаць у любой сітуацыі — вось аснова прафесіі выратавальніка, дзе ўсе веды і навыкі адточваюцца праз рызыку, праз гатоўнасць зрабіць усё, нават немагчымае, у імя дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу. Вялікі дзякуй за вернасць справе, якую выконваеце з безумоўнай рашучасцю і адвагай!

Жадаем вам моцнага здароўя, надзейных сяброў побач, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту, а вашым блізкім — цярпення і спакою, каб быць для вас надзейнай апорай!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top