Чем порадует жителей Бешенковичского района субботняя «Масленица»

Актуально

Сёлета раённае свята «Масленіца адбудзецца ў суботу, 5 сакавіка. Пачатак запланаваны на 10 гадзін. Традыцыйна на цэнтральнай плошчы разгорнецца святочны гандаль, дзе бешанкавічанам прапануюць не толькі масленічную страву — бліны, але і іншую прадукцыю.

Таксама гасцей чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, масленічная забава «Ледзяны слуп», спартыўныя спаборніцтвы, гульнявыя праграмы для дзяцей. Сельвыканкамы падрыхтуюць падворкі, у рамках свята таксама пройдзе конкурс на лепшае афармленне санак «Праводзіны зімы».

Завершыцца мерапрыемства традыцыйным спальваннем пудзіла. Словам, будзе весела і цікава!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *