Бешенковичский район: окунёмся в историю

Год исторической памяти К 575-летию Бешенкович

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым рэалізуе праект «Бацькаўшчына», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Ён ставіць перад сабой вельмі важную задачу – вывучыць, захаваць і папулярызаваць гістарычную спадчыну беларускага народа, умацаваць імідж Беларусі – моцнай, суверэннай, стваральнай краіны з багатым гістарычным мінулым.
Старт праекту быў дадзены ў пачатку 2022 года выпускам аднайменнага вечнага календара, у якім прадстаўлены архітэктурныя помнікі і гістарычныя аб’екты, якія знаходзяцца або былі размешчаны ў Беларусі і не захаваліся да сённяшняга часу.
Падтрымала праект і рэдакцыя газеты «Зара», каб дапамагчы вам, паважаныя чытачы, у Год гістарычнай памяці больш даведацца пра гістарычную спадчыну нашага краю. Тым больш, што сёлетні год знакавы для раёна: спаўняецца 575 гадоў з дня першага ўпамінання Бешанковіч у гістарычных летапісах.

На працягу года на сайце і на старонках газеты будуць размяшчацца архіўныя матэрыялы, музейныя фатаграфіі, архітэктурныя аб’екты з кароткай гістарычнай даведкай і па магчымасці з сённяшнімі фатаграфіямі адпаведных аб’ектаў або месцаў. З дапамогай навуковага супрацоўніка раённага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслава Пятровіча Леаненкі мы перагарнём старонкі гісторыі Бешанковіччыны, пакажам, якой прыгожай стала з гадамі наша малая радзіма, як змяніўся наш край, яго населеныя пункты.

Далучыцца  да праекта запрашаем усіх прыдзвінцаў. Магчыма, у вашых сямейных альбомах знойдуцца фотаздымкі, на якіх ёсць архітэктурныя помнікі, гістарычныя аб’екты раёна, што захаваліся альбо ўжо страчаны. Давайце вывучаць гісторыю разам…

 

 

Будынак аптэкі па вуліцы Базарная (зараз Інтэрнацыянальная), на скрыжаванні з вуліцай Савецкая. Фотаздымак канца 1950-х гадоў.

*****

Зараз у будынку размяшчаецца Бешанковіцкая раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціну і абароне раслін.

 

Будынак раённай амбулаторыі па вуліцы Валадарскага (да 1918 года – Макараўская шаша). Фотаздымак канца 1950-х гадоў. З сярэдзіны 1960-х у ім знаходзілася музычная школа.

******

З 1987 года пасля рамонту ў будынку размясціўся раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

 

Будынак банка па вуліцы Савецкая (у мінулым — Папярочна-Базарная), на скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса. Фотаздымак пачатку 1960-х гадоў.

******

У цяперашні час у будынку размяшчаецца рэдакцыя Бешанковіцкай раённай газеты «Зара».

 

Будынак раённай бальніцы па вуліцы Абазоўскага, якая раней насіла назву Берагавая. Фотаздымак пачатку 1960-х гадоў.

*****

Пазней будынак быў перададзены УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» пад сацыяльнае жыллё.

Будынак Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, якая пачала функцыяніраваць у 1965 годзе. Медустанова размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне г. п. Бешанковічы на ​​вуліцы Віцебская шаша. Від на былы радзільны дом. Колькі людзей тут нарадзілася!

****

Так выглядае будынак Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з гэтага ж ракурса сёння.

Спуск да паромнай пераправы праз раку Заходняя Дзвіна. Пачатак вуліцы Савецкая (у мінулым Папярочна-Кірмашовая). На фатаграфіі — графскія свірны Храптовічаў, пабудаваныя ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Выкарыстоўваліся для складзіравання тавараў, якія адпраўляліся ў сезон навігацыі ўніз па рацэ ў Рыгу. Фотаздымак пачатку 1960-х гг.

***

Гэтыя свірны ля Заходняй Дзвіны стаяць і сёння. Плынь часу наклала свой адбітак і на іх. Змянілася наваколле, з’явіліся новыя пабудовы, а яны – на месцы, сведкі мінулага нашых Бешанковічаў…

Будынак камбіната бытавога абслугоўвання па вуліцы Савецкая (у мінулым Папярочна-Кірмашовая). Фотаздымак пачатку 1960-х гг.

***

Зараз будынак выкарыстоўваецца пад прыватныя гандлёвыя ўстановы (напрыклад, магазін харчовых тавараў «Журавінка»).

Будынак Бешанковіцкага раённага камітэта КПБ на вуліцы Чуклая. Узведзены ў канцы 1950-х гадоў. Выгляд з  плошчы Свабоды (зараз плошча Леніна). Фотаздымак пачатку 1960-х гг.

****

У цяперашні час тут размяшчаюцца раённы цэнтр дзяцей і моладзі, Бешанковіцкі сельскі выканаўчы камітэт, іншыя ўстановы.

 

 

Будынак Бешанковіцкага раённага Дома культуры на вуліцы Камуністычнай. Узведзены ў канцы 1950-х гадоў. Будаўніцтва было абвешчана «народнай будоўляй», яго ход штотыдзень асвятляўся на старонках раённай газеты «Зара». Фотаздымак пачатку 1960-х гадоў.

****

Прайшлі дзесяцігоддзі, а ў будынку, як і раней, гучаць песні і музыка, дзейнічаюць калектывы мастацкай самадзейнасці, ладзяцца раённыя мерапрыемствы. Дзяржаўная ўстанова культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» жыве сваім творчым жыццём…

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *