Герои труда — пример для подражания

В трудовых коллективах Важное

Днямі мы завіталі на палеткі СУП «Свіціна-ВМК», сустрэліся з механізатарам Юрыем Рыгоравічам Галаём, імя якога сёлета ўпрыгожыць раённую Дошку гонару. Падчас нашай сустрэчы мужчына падрыхтоўваў глебу пад сяўбу яравых збожжавых у вёсцы Дапаны. Хлебароб з радасцю падзяліўся гісторыяй свайго жыцця.

Родам Юрый Рыгоравіч з Чашніцкага раёна. Пасля школы пайшоў у вучылішча (там асвоіў прафесію зваршчыка), потым была армія, праца па спецыяльнасці… Усё як ва ўсіх. Аднойчы сеў за штурвал трактара, спадабалася, стаў працаваць. У хуткім часе лёс прывёў на бешанковіцкую зямлю. Руплівы механізатар асвоіў усе віды сельскагаспадарчых работ, што ідуць ад пасяўной да ўборачнай.

«Працаўнік, якіх пашукаць трэба!» — кажа пра яго дырэктар гаспадаркі Л. П. Мамойка. Ды і пра кожнага з рупліўцаў за іх добрасумленнасць у Людмілы Пятроўны нямала цёплых слоў знаходзіцца.

…Хвіліны размовы мінулі незаўважна. Магутны «МТЗ-3022» Юрыя Галая зноў адправіўся штурмаваць новыя гектары. І не дзіва. Вясна. Час абуджэння зямлі. Час, калі столькі трэба паспець, каб быць з добрым ураджаем і ўпэўнена глядзець у дзень заўтрашні…
Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *