На Бешенковиччине объявлен месячник по благоустройству - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.7315 | € 3.176 | ₽100 3.8656 | 
 Погода в Бешенковичах: 13 °Cясно

На Бешенковиччине объявлен месячник по благоустройству

Рашэннем Бешанковіцкага райвыканкама з 5 красавіка ў раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні, санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый (у тым ліку могілак) г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў.

Вялікая вясенняя ўборка будзе працягвацца па 5 мая. Усім без выключэння працоўным калектывам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, незалежна ад формаў уласнасці, уладальнікам прыватнага сектара неабходна правесці работы па ачыстцы ўласных і прылеглых тэрыторый. Падчас месячніка акцэнт будзе зроблены на добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў і іншых пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама грамадзянскіх могілак.

Кантроль за ходам правядзення месячніка будзе ажыццяўляць арганізацыйны камітэт.
Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top