Уважаемые работники и ветераны военного комиссариата Бешенковичского и Шумилинского районов! С профессиональным праздником Вас!

Актуально

Шаноўныя работнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Адказныя адносіны да справы, самаадданасць, вернасць традыцыям дапамагаюць вам эфектыўна выконваць задачы мабілізацыйнай гатоўнасці і актыўна весці работу па ваенна-патрыятычным выхаванні грамадзян, падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Айчыны.

Дзякуючы шматгадоваму вопыту, вы без цяжкасцяў можаце ацаніць патэнцыял і асабістыя якасці прызыўнікоў, а гэта гарантыя таго, што юнакі прызыўнога ўзросту будуць удала накіраваны для праходжання службы ў тыя роды войскаў, дзе змогуць праявіць сябе. Грамадзяне ж тым часам будуць спакойныя, што абарону нашай краіны забяспечваюць самыя дастойныя маладыя людзі, падрыхтоўка якіх да нясення воінскага абавязку арганізавана на самым высокім узроўні.

Няхай прафесіяналізм і жыццёвая мудрасць, як і раней, дапамагаюць вырашаць розныя задачы, што нязменна ставіць перад вамі лёс. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і новых прафесійных дасягненняў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *