Close
Курс валют: $ 3.0282 | € 3.4417 | ₽100 3.6539 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cясно

Уважаемые жители и гости района! Примите сердечные поздравления с великим праздником Светлой Пасхи!

 

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Вялікдзень сімвалізуе выратаванне свету і чалавека, непарыўную сувязь часоў і пакаленняў, раскрывае лепшыя чалавечыя якасці, спрыяе ўмацаванню міру і згоды. Адгукаючыся ў сэрцах асаблівай радасцю, ён абвяшчае перамогу жыцця і дабра, дорыць пачуццё абнаўлення і духоўнага адраджэння. Без духоўных арыенціраў нельга ўявіць шчаслівае жыццё асобнага чалавека, росквіт грамадства, развіццё краіны. Няхай жа гэта свята прынясе ў вашы сем’і дабрабыт і вясновы настрой, надасць сілы для новых здзяйсненняў на карысць нашага краю! А разам з верай у дабро мы зможам пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці!

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і светлых надзей! Няхай сэрцы заўсёды поўняцца верай, любоўю, радасцю і цеплынёй!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top