Первомай — праздник, который всегда с нами! Принимайте поздравления!

Актуально

Першамай — свята, якое аб’ядноўвае наша грамадства, натхняе людзей усіх узростаў і прафесій, прадстаўнікоў самых розных палітычных поглядаў, нацыянальнасцей і канфесій на сумленную працу на карысць рэгіёна і краіны, у імя нашага агульнага будучага. Гэты дзень прыходзіць як сімвал вясны, нясе з сабой адраджэнне прыроды, новыя сілы і светлыя надзеі.

У Бешанковіцкім раёне жывуць і працуюць выдатныя людзі, якія любяць свой родны край і шмат разоў даказалі, што ім па плячы самыя цяжкія задачы, самыя адказныя справы.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам добрага настрою, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *