Сегодня День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

Актуально Беларусь помнит Год исторической памяти

Паважаныя ветэраны, працаўнікі тылу, вязні фашысцкіх канцлагераў, жыхары блакаднага Ленінграда, землякі!

22 чэрвеня — адна з найбольш трагічных дат у гісторыі нашай краіны. Гэта дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, самай доўгай і кровапралітнай, якая выпала на долю нашага народа. Нічым нельга змерыць тое гора, якое яна прынесла ў кожную сям’ю. Гібель родных, голад, жахі акупацыі, бамбёжак і артабстрэлаў — няма ў Беларусі, няма ў Бешанковіцкім раёне чалавека, для каго 22 чэрвеня не было б днём асабістага смутку, днём памяці пра сваіх блізкіх, якія аддалі жыццё за мір, за Радзіму, за будучыню дзяцей і ўнукаў.

У гэты дзень мы ўспамінаем загінулых: тых, хто склаў галаву на поле бітвы, у тыле, тых, хто быў закатаваны ў нацысцкіх канцлагерах і засценках… І нават зараз, праз 81 год пасля пачатку вайны, мы працягваем вяртаць гісторыі імёны яе ахвяр і герояў.

Не сумняваемся, што 22 чэрвеня да воінскіх мемарыялаў, брацкіх магіл і помнікаў, размешчаных на Бешанковіччыне, лягуць жывыя кветкі. Мы прыйдзем аддаць даніну памяці продкам, якія заплацілі жыццём за нашу свабоду, і сказаць словы велізарнай падзякі ветэранам. Нізкі паклон і шчырая ўдзячнасць усім, хто прывёў наш народ да Перамогі! Вечная памяць загінулым!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *