Уважаемые работники и ветераны органов прокураты! Сегодня поздравления для вас

Новости района Общество

 

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў пракуратуры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сёлета спаўняецца 100 гадоў, як органы пракуратуры стаяць на варце законнасці і правапарадку. З’яўляючыся апорай праваахоўнай сістэмы, пракуратура ўносіць важкі ўклад у справу абароны правоў грамадзян, адстойвае інтарэсы дзяржавы. Вялікі дзякуй за вернасць прафесійнаму абавязку, добрасумленнасць, уменне суперажываць, прымаць бяду кожнага чалавека як сваю асабістую. Асобыя словы падзякі ветэранам органаў пракуратуры, жыццёвы шлях, вопыт і мудрасць якіх з’яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння закону на карысць народа.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, спакойнага жыцця, поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *