Чем жили Бешенковичи в 50-60-х годах ушедшего столетия? Расскажет районка…

Актуально К 575-летию Бешенкович

Працягваем гартаць старонкі раёнкі разам. Сёння даведаемся, чым жылі бешанкавічане ў 50-60-х гадах мінулага стагоддзя.

Па старонках «Зары» яскрава бачна, як аднаўляецца пасля вайны народная гаспадарка, як дружна працавалі нашы землякі, каб зрабіць жыццё лепшым і заможным, хвалілі за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і добрую яе арганізацыю, крытыкавалі за пралікі. Вялікая роля надавалася друкаваным выданням, у тым ліку насценным газетам, матэрыялам селькораў. У дапамогу рэдкалегіям насценных газет раёнка друкавала парады па рэдагаванні матэрыялаў, афармленні газет (у вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу).

14 ліпеня 1957 года.

«На беразе ракі Крывінкі ля вёскі Бараўцы днямі адбылося адкрыццё піонерскага лагера. У ім зараз адпачывае першая група піонераў і школьнікаў, дзяцей членаў арцелей прамысловай кааперацыі вобласці ў колькасці 125 чалавек».

4 лістапада 1959 года.

«Уступіў у строй раённы Дом культуры. Ён добра абсталяван. Тут ёсць вестбюль, файе, глядзельная зала на 400 месц. Кінаапаратная забяспечана новай кінаапаратурай».

28 студзеня 1964 года.

«У гарпасёлку Бешанковічы адкрыўся новы магазін культтавараў».

6 ліпеня 1967 года.

«Рымарная фабрыка перайшла на пяцідзённы рабочы тыдзень. Заданне, якое выконвала фабрыка за шэсць рабочых дзён, паспяхова выконваецца за пяць».

13 верасня 1969 года.

«Учора закончана абсталяванне футбольнага поля гарадскога стадыёна. Адкрыццё яго адбудзецца ў нядзелю таварыскай сустрэчай футбольных каманд ветэранаў і юнакоў гарпасёлка».

25 снежня 1969 года.

«Нам паведамілі з Новалукомля, што 22 снежня ў 23 гадзіны 30 мінут турбагенератар ДРЭС выведзены на рабочы рэжым».

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *