Участие в фестивале искусств «Славянский базар в Витебске» примут бешенковичские артисты

Актуально Культура Общество

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёлета пройдзе з 14 па 17 ліпеня. Дадатковыя канцэрты запланаваны на 13 і 18 ліпеня. Прыняць удзел у мерапрыемствах фестывалю рыхтуюцца і культработнікі нашага раёна.

Як паведаміла рэдакцыі намеснік дырэктара — выконваючая абавязкі кіраўніка ДУК «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» Наталля Васільеўна Булыня, 14 ліпеня ўдзел у V Міжнародным фестывалі-конкурсе барабаншчыц і мажарэтак на плошчы Перамогі прыме ансамбль барабаншчыц «Рытм» Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе Юрый Уладзіміравіч Рагель. 15 ліпеня загадчыца філіяла «Дом фальклору» Зоя Віктараўна Каравач, рэжысёр філіяла «Астровенскі СДК» Наталля Васільеўна Крылова і культарганізатар філіяла «Драздоўскі сельскі клуб» Валерый Віктаравіч Гайко выйдуць на плошчы Свабоды на пляцоўку абласнога конкурсу народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць…».

У гэты ж дзень бешанкавічан можна будзе сустрэць таксама на правядзенні конкурсу-прэзентацыі тэматычных тэатралізаваных пляцовак рэгіёнаў Віцебшчыны «Гонар нацыі» ў парку культуры і адпачынку імя Фрунзе. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі брэндаў гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці сродкамі культуры, дэманстрацыі дасягненняў народнай творчасці, адраджэння народных традыцый, захавання звычаяў, забеспячэння іх пераемнасці ў Год гістарычнай памяці. Таму культработнікі прадставяць падворак Бешанковіцкага раёна, а народны ансамбль народнай песні «Весялуха» (кіраўнік — Ірына Ігараўна Паўлоўская) прыме ўдзел у канцэртнай праграме. 16 ліпеня калектыў бытавога танца РЦК «Кружалі» (кіраўнік — Вольга Паўлаўна Качанава) паедзе на фестываль на IX адкрыты турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам», які будзе ладзіцца на плошчы Свабоды.

Традыцыйна ўдзел у «Славянскім базары» прымаюць і майстры філіяла «Бешанковіцкі Дом рамёстваў». Сёлета ў Віцебску ў межах фестывалю з 14 па 16 ліпеня пройдзе Міжнародны конкурс майстроў традыцыйнага ткацтва «Палатняныя пераплёты — 2022», з 14 па 17 ліпеня на вуліцы Пушкіна ўдзельнікаў і гасцей свята мастацтваў будзе здзіўляць кірмаш рамёстваў «Горад майстроў», дзе выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадставяць і ўмельцы нашага Дома рамёстваў. А 17 ліпеня Дом рамёстваў і творчая група РЦК у час адкрытага абласнога свята-конкурсу народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства — 2022» прадставяць рэгіянальны вясельны касцюм традыцыйных строяў. У гэты ж дзень культработнікі Бешанковіччыны стануць удзельнікамі праекта «Лялечны дворык». Гульнявую праграму прадставіць загадчыца дзіцячага аддзела РЦК Таццяна Уладзіміраўна Уласава.

Пажадаем землякам поспехаў!

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *