Уважаемые работники и ветераны кооперации района! Принимайте поздравления!

Актуально

Шаноўныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы ўносіце істотны ўклад у развіццё эканомікі раёна, забяспечваеце выкананне важнай сацыяльнай задачы па задавальненні патрэбнасці насельніцтва ў таварах і паслугах, садзейнічаеце паляпшэнню жыцця людзей. Бешанковіцкую прадукцыю любяць не толькі жыхары нашага раёна, яе ведаюць і любяць у вобласці.

Вялікі дзякуй за высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу і адданасць сваёй справе. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру і стабільнасці, далейшага ўмацавання і захавання лепшых традыцый спажывецкай кааперацыі, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў і новых працоўных дасягненняў на карысць дынамічнага развіцця Бешанковіччыны!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *