Уважаемые работники и ветераны торговли! Принимайте поздравления!

Актуально К сведению

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Менавіта гэта сфера з’яўляецца найбольш дакладным індыкатарам эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту грамадства. Радуе, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія адказна і творча падыходзяць да сваёй справы. Вы садзейнічаеце ўмацаванню эканомікі, фарміраванню асяроддзя сацыяльнага камфорту. Упэўнены, і ў далейшым вашы намаганні будуць накіраваны на павышэнне прэстыжу прафесіі, развіццё спажывецкага рынку, удасканаленне абслугоўвання насельніцва.

Вялікі дзякуй за добрасумленную працу! Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, поспеху, дзелавой ініцыятывы, невычэрпнай энергіі, стабільнай працы і ўдзячных пакупнікоў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *