Уважаемые сотрудники и ветераны Госавтоинспекции! Сегодня поздравления для вас!

Актуально

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Дзяржаўтаінспекцыі!
Віншуем вас з прафесійным святам!

На вашых плячах ляжыць вялікая адказнасць за забеспячэнне парадку на дарогах. Вы садзейнічаеце бесперабойным транспартным зносінам, выконваеце маштабны комплекс задач па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, прадухіляеце аварыі, першымі прыходзіце на дапамогу ў бядзе на дарозе.

Жадаем асабоваму складу аддзялення ДАІ РАУС моцнага здароўя, поспехаў у нялёгкай службе, шчасця і дабрабыту. Няхай працоўныя будні як мага радзей ускладняюцца пазаштатнымі сітуацыямі, а землякі адчуваюць сябе ў бяспецы, знаходзячыся пад абаронай прафесіяналаў.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *