На Бешенковиччине объявлен смотр-конкурс «Лучшая лавочка»

Актуально К 575-летию Бешенкович Конкурс

Бешанковічы жывуць і развіваюцца ўжо 575 гадоў. Усе мы бачым, як з кожным годам яны становяцца прыгажэй і ўтульней. Напрыклад, да юбілею гарпасёлка была праведзена велізарная работа па добраўпарадкаванні цэнтральнага парку. Ачыстка вадаёмаў, уладкаванне тратуарных дарожак, устаноўка новай сцэны… Усё гэта зроблена ў першую чаргу для жыхароў райцэнтра. І, трэба сказаць, што на гэтым работы яшчэ не скончаны. Кіраўніцтва раёна прапрацоўвае пытанні далейшага стварэння тут спрыяльнага, камфортнага і эстэтычна выразнага асяроддзя, але ў той жа час прапануе і самім бешанкавічанам унесці ўклад у гэтую важную справу. А менавіта — прыняць удзел у аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, азеляненне і ўстаноўку малых архітэктурных формаў на тэрыторыі цэнтральнага парку «Лепшая лаўка».

Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, конкурс праводзіцца з 15 жніўня да 25 верасня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Для гэтага трэба накіраваць у аддзел (г. п. Бешанковічы, вул. Чуклая, д. 13, arhn@beshenkovichi.gov.by) заяўку, у якой указаць свае рэквізіты і эскіз лаўкі, выкананы на асобным аркушы паперы фармату А4. У тлумачальнай запісцы да эскіза варта паказаць назву лаўкі, яе габарыты, матэрыялы і апісанне тэхналогіі вырабу. Прыём заявак ажыццяўляецца да 26 жніўня.

Умовы агляду-конкурсу:

— Матэрыялам для вырабу лавак можа быць дрэва, метал, архітэктурны бетон з выкарыстаннем іншых будаўнічых матэрыялаў.

— Лаўкі павінны быць зручнымі для адпачынку наведвальнікаў, устойлівымі да неспрыяльных умоў надвор’я, да масавай эксплуатацыі насельніцтвам.

— Канструкцыя лавак не павінна ўтрымліваць у сабе элементы, якія могуць прывесці да траўмаў і няшчасных выпадкаў.

— Лаўкі могуць мець лагатыпы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у іх вырабе, а таксама тэматычную накіраванасць.

Вырабленыя лаўкі будуць ацэньвацца па наступных паказчыках: унікальнасць і арыгінальнасць аб’екта; мастацкі і якасны ўзровень выканання; ужытыя навацыі і тэхналогіі. Пераможцамі агляду-конкурсу прызнаюцца тры ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *