Дорогие работники Бешенковичского лесхоза и ветераны лесного хозяйства! Сегодня поздравления для вас!..

Актуально Новости района

Шаноўныя работнікі Бешанковіцкага лясгаса і ветэраны лясной гаспадаркі раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

На вашых плячах ляжыць адказная задача — захаваць, памножыць і перадаць будучым пакаленням лес — тую неацэнную спадчыну, што дасталася нам ад продкаў. Лясная галіна мадэрнізуецца, з’яўляюцца новыя тэхналогіі, якія даюць магчымасць ажыццяўляць лесакарыстанне з вялікім эканамічным эфектам. Але шмат у чым поспех залежыць ад людзей, адданых сваёй місіі — беражліва і з любоўю ствараць трывалы падмурак для будучых пакаленняў, якія і праз сотні гадоў будуць карыстацца плёнам гэтай працы. Вялікі дзякуй за сумленнае выкананне прафесійных абавязкаў перад грамадствам і прыродай.

Жадаем усім, хто звязаў свой лёс з важнай і высакароднай справай памнажэння і захавання «зялёнага золата», моцнага здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл і энергіі, аптымізму і новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднага краю! Няхай усе вашы памкненні будуць рэалізаваны, а ў сем’ях пануюць мір, шчасце і дабрабыт!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *