Дорогие земляки! Принимайте поздравления с Днём знаний!

Актуально Образование Общество

Шаноўныя педагогі, ветэраны педагагічнай працы! Дарагія вучні і бацькі!

Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў!

Свята першага званка стала сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. Памяць кожнага з нас захоўвае шчаслівыя падзеі дзяцінства і юнацтва: першую школьную лінейку, прадчуванне сустрэчы з пасталеўшымі аднакласнікамі, смутак развітання са школай, уваходжанне у дарослае жыццё. Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін. Светлае і добрае свята, яго з радасцю чакаюць і першакласнікі, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, і выпускнікі, і ўсе школьнікі, і дарослыя, што з цеплынёй успамінаюць у гэты дзень сваіх настаўнікаў.

Жадаем усім, хто працуе ў галіне адукацыі, прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці. Няхай спадарожнічаюць вам узаемаразуменне, прызнанне і падзяка дзяцей і бацькоў.

Вітаем маладых педагогаў, якія пачынаюць свой прафесійны шлях у настаўніцкім калектыве Бешанковіччыны. Будзьце адказнымі, ініцыятыўнымі, годнымі высокага звання педагога, любіце дзяцей.

Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і ўдзячнасць за пачэсную працу – настаўнікам-ветэранам, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне раённай сістэмы адукацыі, умела зберагалі лепшыя традыцыі педагагічнай спадчыны, прымнажалі галоўнае багацце нашай дзяржавы – інтэлектуальны і духоўны патэнцыял маладога пакалення.

Паважаныя бацькі! Будзьце цярплівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў. А вучням ад усёй душы жадаем поспехаў у вучобе, расці фізічна дужымі і здаровымі, рэалізаваць свае таленты, знайсці сваё прызначэнне, праявіць сябе ў карыснай справе, абраць запатрабаваную прафесію і ўжыць веды і здольнасці на карысць грамадства і дзяржавы. У вучэнні, абранай справе, грамадскім жыцці імкніцеся да маральных каштоўнасцяў, вучыцеся адказнасці, працавітасці і чалавечнасці, радуйце сваіх педагогаў і бацькоў добрымі ўчынкамі і перамогамі. Няхай лёгка дасягаюцца самыя высокія вяршыні ведаў, а смелыя задумы знаходзяць увасабленне! Шчасця і дабрабыту! У добры шлях у Краіну ведаў! Са святам!

Галіна УНУКОВІЧ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *