Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы района! Принимайте поздравления!

Актуально

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Гэты дзень азначае высокую місію бібліятэкі, скарбніцы ведаў і адкрыццяў чалавецтва. Колькі дабра і высакароднасці нясе ў сабе ваша сціплая праца, дзякуючы якой не адно пакаленне пазнаёмілася з цудоўным светам кніг, атрымала годную адукацыю! Вы заўсёды ў пошуку новых ідэй, крочыце ў нагу з часам, захоўваючы пры гэтым традыцыі, назапашаныя гадамі. Сёння, у стагоддзе бурнага развіцця тэхналогій, бібліятэкі з’яўляюцца сучаснымі культурнымі і адукацыйнымі цэнтрамі як у горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах. Тут створана асаблівая, цёплая атмасфера для творчага самавыяўлення чытачоў.

Дзякуй вам, захавальнікі чалавечай мудрасці, за талент і адданае служэнне справе асветы. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай жыццёвай і творчай энергіі, поспехаў і натхнення, пастаяннага руху да новых вяршыняў прафесійнага майстэрства!

Галіна УНУКОВІЧ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *