Дорогие мужчины Бешенковичского района! Принимайте поздравления с Днём отца!

Актуально

Гэта новае свята ўведзена, каб падкрэсліць ролю мужчын у выхаванні дзяцей. Бацькоўства — вялікая праца, своеасаблівы іспыт на сацыяльную і маральную сталасць, а яшчэ і немалыя абавязкі, сэнс якіх не толькі нарадзіць і выгадаваць дзіця, але і выхаваць яго прыстойным грамадзянінам.

Калі маці дае дзіцяці пяшчоту, ласку і цяпло, тата забяспечвае абарону і дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, дапамагае вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі парадамі, з’яўляецца прыкладам
сілы, гонару, мэтанакіраванасці, абаронцам міру і спакою ў сям’і.

Дарагія бацькі, прыміце шчырую падзяку за выхаванне дзяцей, вашу невычэрпную энергію і сілу, надзейнасць і вернасць! Жадаем сучасным і будучым бацькам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту! Няхай вашы дамы будуць напоўнены святлом кахання, цяплом і ўтульнасцю! Няхай у вас заўсёды будзе нагода для гонару за сваіх дзяцей, а ў іх — імкненне прытрымлівацца вашага годнага прыкладу!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *