Уважаемые работники, ветераны агропромышленного комплекса Бешенковиччины! С праздником!

Актуально

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Аграрны сектар з’яўляецца адной з найважнейшых сфер жыцця не толькі нашага раёна, але і нацыянальнай эканомікі. Той, хто працуе на зямлі, як ніхто іншы глыбока разумее яе значнасць. Узводзяцца новыя фермы і комплексы, мадэрнізуюцца дзеючыя, абнаўляюцца абсталяванне і тэхнічны парк, укараняюцца перадавыя тэхналогіі і прынцыпы вытворчасці. Усё гэта павышае прадуктыўнасць і эканамічную ­эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці. Аднак галоўнае — за ўсім гэтым стаяць працавітыя, адданыя роднай зямлі людзі: работнікі сельскай нівы, механізатары, вадзіцелі, жывёлаводы, земляробы, спецыялісты абслугоўваючых арганізацый, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, кіраўнікі, ветэраны і моладзь. Высокія ўраджаі — вынік вашай вялікай працавітасці, прафесіяналізму, адказнасці. Сваёй самаадданай працай вы падтрымліваеце харчовую бяспеку дзяржавы, жыццёвы ўзровень народа, дабрабыт кожнай беларускай сям’і. Вялікі дзякуй вам і нізкі паклон за любоў да зямлі!

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і міру! Упэўнены, што і ў далейшым аграрыі Бешанковіччыны будуць з поўнай аддачай добрасумленна працаваць на карысць роднай краіны, нашага прыдзвінскага краю. Спрыяльных умоў надвор’я і багатага ўраджаю, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт і новых працоўных здзяйсненняў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *