Уважаемые жители Бешенковиччины католического вероисповедания! Принимайте поздравления с Рождеством Христовым!

Актуально

Паважаныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання!

Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Божым Нараджэннем!

Гэта светлае свята дорыць вернікам радасць і  надзею, аб’ядноўвае вакол вечных духоўных, маральных каштоўнасцяў, далучае да традыцый міласэрнасці і дабрачыннасці. З ім звязаны народныя і сямейныя звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, шчырая вера ў дабро і выкананне самых запаветных жаданняў.

Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць дабрыня і міласэрнасць. Хай жыватворнае святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепшымі і мудрэйшымі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *