Уважаемые работники социальной сферы! Сегодня поздравления для вас!

Актуально

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Верныя свайму высокаму прызначэнню, з дня ў дзень вы дорыце душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Бескарыслівасць, чалавекалюбства, гуманізм — вось тыя высокія жыццёвыя каштоўнасці, якія нясуць у грамадства работнікі сацыяльнай абароны. У сучасных умовах ваша дзейнасць становіцца ўсё больш запатрабаванай. Ваша дапамога адрасавана ветэранам, інвалідам, пажылым людзям, дзецям, шматдзетным сем’ям і ўсім, хто аказваецца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Прыміце словы глыбокай падзякі за працу і вашы чулыя сэрцы!

Жадаем вам невычэрпнай энергіі, сямейнага дабрабыту, душэўнага цяпла і аптымізму!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *