Уважаемые жители и гости Бешенковичского района! Сердечно поздравляем вас с Рождеством Христовым!

Актуально

У гэтыя цудоўныя зімовыя дні заўсёды пануе асобая атмасфера, яны азораны чаканнем цуду. А свята нагадвае нам пра лепшае, што ёсць у жыцці, — веру, міласэрнасць і чалавекалюбства. Па шматвяковай традыцыі вернікі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, вучацца дараваць, дапамагаюць тым, хто жыве ў нястачы, адкрываюць сэрцы для сапраўднага кахання, мудрасці, дабрыні і гармоніі.

Светлае нараджэнне Хрыстова аб’ядноўвае, прыносіць мір у кожны дом. Няхай Віфлеемская зорка асвятляе шлях да годнага і шчаслівага жыцця. Няма нічога больш важнага, чым мір на роднай зямлі, узаемаразуменне паміж блізкімі, згода ў грамадстве!

Дарагія сябры, землякі, жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, душэўнай гармоніі і цудоўнага настрою! Са светлым святам Раства Хрыстова!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *