Уважаемые сотрудники органов внутренних дел, ветераны! Принимайте поздравления с профессиональным праздником!

К сведению

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам!

Вы звязалі свой лёс з цяжкай, але высакароднай прафесіяй, забяспечваеце грамадскую бяспеку, абараняеце правы і інтарэсы дзяржавы. Вялікі дзякуй вам за сумленную, бездакорную службу і прафесіяналізм!

Выказваем словы ўдзячнасці ветэранам, якія заклалі і падтрымліваюць сёння баявыя і службовыя традыцыі, перадаюць свой прафесійны і жыццёвы вопыт маладому пакаленню. Вы — прыклад служэння закону і Айчыне!

Няхай пастаўленыя задачы па забеспячэнні правапарадку і бяспекі грамадзян паспяхова вырашаюцца вамі з улікам сучасных патрабаванняў і ўмоў, прымнажаючы выпрацаваныя дзесяцігоддзямі традыцыі.

Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту! Поспехаў у вашай нялёгкай службе на карысць Бешанковіцкага раёна і нашай краіны!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *