Аляксандр Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей

Главное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з часова выконваючым абавязкі кіраўніка ДНР Дзянісам Пушыліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўмовах ваенных дзеянняў, якія працягваюцца, абстрэлаў мясцовым людзям жыць цяжкавата. «І ў гэтай сітуацыі што Беларусь можа зрабіць для Данецка, чым мы можам дапамагчы?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Работы наперадзе вельмі шмат. Трэба аднаўляцца. Трэба прамысловыя прадпрыемствы адраджаць, сельскую гаспадарку. У рэшце рэшт, людзі там жыць будуць. Гэта 100 працэнтаў. І карміць людзей жа трэба. Таму мы гатовы аказаць адпаведную дапамогу і падтрымку для таго, каб не чужыя нам людзі там нарэшце перасталі пакутаваць. Таму я чакаю такой адкрытай ад вас размовы. Давайце падзелімся меркаваннямі», — дадаў Прэзідэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *