Шаноўныя ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС,  дарагія землякі!

Важное

 

Усё далей адыходзіць у гісторыю трагічны дзень 26 красавіка 1986 года. Дзень, калі адбылася найбуйнейшая па маштабах і наступствах тэхнагенная катастрофа.

37 гадоў назад радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч — страцілі здароўе і прытулак, сваю малую радзіму. Немагчыма ўявіць сітуацыю, у якой магла б апынуцца значна большая колькасць людзей, калі б не мужнасць і гераізм ліквідатараў, тытанічная праца і самаахвярнасць людзей розных нацыянальнасцяў і прафесій, што прынялі на сябе ўдар і абаранілі свет ад смяротнага дыхання радыяцыі. Сярод іх былі і нашы землякі…

Чарнобыль назаўжды стаў сімвалам вялікага чалавечага гора і мужнасці. Жыве подзвіг герояў, мы дзякуем ім і схіляем галовы перад светлай памяццю пакалення, якое стала прыкладам самаадданасці і патрыятызму для нашай сённяшняй моладзі.

Паважаныя ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, смуткуем разам з вамі. Ад усіх жыхароў раёна нізкі паклон за цвёрдасць духу. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай заўсёды побач з вамі будуць чалавечая падзяка і любячыя сем’і!

Галіна УНУКОВІЧ,  старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *