Аляксандр Лукашэнка 24-25 мая наведае з рабочым візітам Расію

Главное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 мая зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы 24 мая ў Маскве прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні II Еўразійскага эканамічнага форуму. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прыярытэты Беларусі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва.

Еўразійскі эканамічны форум па традыцыі ўжо прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца 25 мая. Гэта пасяджэнне стане юбілейным — трыццатым.

Лідары краін ЕАЭС разгледзяць ход выканання рашэнняў па стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, падвядуць вынікі міжнароднай дзейнасці саюза. У парадку дня таксама пытанні, якія датычацца фінансавання сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці, лібералізацыі па асобных сектарах паслуг, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС, рэгламенту работы Еўразійскай эканамічнай камісіі, і шэраг іншых.

На палях мерапрыемстваў кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэнецца са сваімі замежнымі калегамі, абмяркуе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *