Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, трэнеры, спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця! Шчыра віншуем вас са святам!

Актуально

Спорт і фізічная культура сталі неад’емнай часткай нашага існавання. Яны аб’ядноўваюць людзей розных узростаў і прафесій, дораць адчуванне паўнаты жыцця, гартуюць характар і волю, вучаць пераадольваць цяжкасці, дапамагаюць умацаваць здароўе нацыі, захаваць сілу, прыгажосць, выхоўваюць моцную, таленавітую моладзь.

Работа па стварэнні сучаснай агульнадаступнай спартыўнай інфраструктуры, падрыхтоўцы алімпійскага рэзерву і паляпшэнні ўмоў трэніровак у раёне не спыняецца. Вялікі дзякуй педагогам, трэнерам і ўсім, для каго дадзеная сфера стала і прафесіяй, і хобі, усім, хто адданы справе далучэння маладога пакалення да здаровага ладу жыцця.

Дзякуючы вашай мэтанакіраванасці і адказнасці нашы юныя спартсмены годна прадстаўляюць раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню і дасягаюць высокіх вынікаў. Гэтымі спартыўнымі перамогамі і славіцца, і ганарыцца Бешанковіччына.

Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых дасягненняў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *