Аляксандр Лукашэнка: жыццё без вайны — вынік карпатлівай штодзённай працы

Главное

Жыццё без вайны — гэта вынік штодзённай працы, якая не заўсёды відаць, але патрабуе каласальных намаганняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы з вамі практычна традыцыйна сустракаемся напярэдадні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных галоўнаму нашаму святу — Дню Незалежнасці. Сёння ўручаем генеральскія пагоны. Да іх прыкладаецца найвышэйшая адказнасць за лёс краіны, за мір на нашай зямлі і бяспеку беларускага народа. Сучасным беларусам пашчасціла нарадзіцца і жыць пад чыстым небам. Але мы з вамі, як людзі ваенныя, добра ведаем, што жыццё без вайны — гэта вынік карпатлівай штодзённай працы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Яна не заўсёды відаць, але патрабуе каласальных намаганняў, часам рызыкі для жыцця, адзначыў Прэзідэнт. «Вы людзі дасведчаныя, усе практычна седзіце ў мэсэнджарах, чытаеце розныя папрокі ў мой адрас, што я рыхтуюся да вайны. Амаль 30 гадоў я кожны дзень разам з вамі рыхтаваўся і рыхтуюся да вайны. Можа, і таму мы сёння жывём пад мірным небам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння вельмі складаны перыяд у гісторыі суверэннай Беларусі, ды і ўсяго свету ў цэлым. «Пагроза новага глабальнага канфлікту ніколі не была такая блізкая, як сёння, — заявіў ён. — Нашу краіну, увесь наш рэгіён чарговы раз спрабуюць узарваць, дэзарыентаваць людзей. Любымі спосабамі расхістаць сітуацыю і пад гэты шумок насадзіць свае правілы, устанавіць свой парадак. Парадак, пры якім ужо не будзе ні нашых краін, ні народаў. І мы таксама малайцы, давайце адкрыта гаварыць. Не прамінём заўсёды даць хаця б падставу для гэтага. Як я гаварыў, не бывае каляровых рэвалюцый, калі для гэтага ў краіне няма хоць самых малых прычын».-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *