Шаноўныя меліяратары, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Актуально

Вашымі намаганнямі адраджаецца зямля, багацее прырода роднага краю і паспяхова развіваецца сельская гаспадарка. Вы надзейныя партнёры аграрыяў у вырашэнні пытанняў павелічэння сельскагаспадарчых угоддзяў і паляпшэння ўрадлівасці. Упэўнены, ваш патэнцыял, каласальны прафесійны вопыт і імкненне працаваць на карысць роднай Бешанковіччыны дапамогуць і ў будучым эфектыўна выконваць гэтыя задачы.

Вялікі дзякуй вам за істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, за паспяховае выкананне планаў рамонтна-эксплуатацыйных, меліярацыйных, водагаспадарчых і іншых работ.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці! Няхай вас ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і сваіх сілах!

 

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага  выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *