Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна! З Днём Незалежнасці!

Актуально

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта ўсенароднае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй стваральнай працай умацоўвае росквіт і незалежнасць краіны. Нізкі паклон гераічнай доблесці нашых франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія заваявалі свабоду свайму народу!

Сёння кожны з нас сваёй працай уносіць пасільны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Разам мы ствараем сваю будучыню і будучыню нашых дзяцей. Мы непераможныя, калі мы разам.

Наш святы абавязак — памятаць і шанаваць мужнасць і самаадданасць дзядоў і прадзедаў, падтрымліваць мір, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт беларускай дзяржавы.

З Днём Незалежнасці вас, дарагія землякі! Здароўя, дабрабыту і шчасця, стабільнасці і поспехаў у працы ў імя працвітання роднага краю!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *