Паважаныя супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы Бешанковіччыны! Прыміце віншаванні з прафесійным святам!

Актуально

 

Паважаныя супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы Бешанковіччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з 170-годдзем пажарнай службы Рэспублікі Беларусі! Гэта дата аб’ядноўвае людзей мужнай і высакароднай прафесі.

Дзень і ноч, у любое надвор’е, пры першым сігнале вы ўступіце ў бой з агнём. Мы ўпэўнены, жыхары рэгіёна цвёрда ведаюць, што ў любой небяспечнай сітуацыі могуць разлічваць на кожнага з вас.  У гэта свята нельга не сказаць асаблівыя словы падзякі ветэранам. Ваш прыклад і традыцыі — гэта апора, на якой цвёрда стаіць сучасная пажарная служба.

Прыміце шчырыя словы падзякі за свой прафесіяналізм, дысцыпліну, адказнасць і самаадданасць. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і поспеху ў вашай высакароднай службе.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня выканаўчага камітэта раёна.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *