Сітуацыя на палях і кадравае пытанне. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца

Главное

Ход уборачнай кампаніі і кадравае пытанне ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання — галоўныя пытанні на дакладзе Прэзідэнту віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Галоўнае пытанне — як на палях у нас сёння сітуацыя, як складваецца ўборка ўраджаю? Другое пытанне — кадравае. Вы за гэты тыдзень павінны былі ўнесці кандыдатуру міністра сельскай гаспадаркі (цяперашні кіраўнік Мінсельгасхарча Ігар Брыло зойме пасаду памочніка Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці. — Заўвага БЕЛТА). Я хацеў бы пачуць ваша меркаванне. А ў бліжэйшы час я пастараюся пабыць (у рэгіёнах. — Заўвага БЕЛТА). У мяне ў плане захад паглядзець. Якраз зона тваёй адказнасці — Гродзенская вобласць. Паглядзім, магчыма, Брэсцкую вобласць. Цэлы комплекс работ Міністэрства сельскай гаспадаркі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведаміў Леанід Заяц журналістам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам, на раніцу 27 ліпеня ўбрана прыкладна 16 працэнтаў усяго збожжавага кліна, намалочана 1,156 млн т пры ўраджайнасці 36,2 ц/га. «Стрымліваецца ўборка з-за ўмоў надвор’я. Тэхнічная гатоўнасць вельмі высокая, камбайны спраўныя, сушыльная гаспадарка працуе на ўсе 100 працэнтаў. Чакаем на краі поля добрых умоў і пачынаем уборку. Кожную гадзіну выкарыстоўваем для таго, каб можна было ўбраць хлеб. Тэхнічных магчымасцей і людскіх рэсурсаў дастаткова для таго, каб убраць усё своечасова і без страт», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Ён звярнуў увагу, што на ўзроўні ўрада і кіраўніка дзяржавы прыняты ўсе неабходныя рашэнні для арганізацыі ўборкі збожжавых культур, у тым ліку па забеспячэнні сельгасарганізацый палівам, запчасткамі для тэхнікі, дадатковым аўтатранспартам.

Цяпер таксама ідзе ўборка азімага рапсу, ён убраны на 61 працэнце плошчаў, ураджайнасць складае 24,4 ц/га, што вышэй за паказчыкі мінулага года. Паводле слоў Леаніда Зайца, у бягучым годзе чакаецца ўраджай азімага рапсу ў аб’ёме больш за 800 тыс. т, плюс яравы рапс. Валавы збор рапсу ў гэтым годзе будзе не ніжэйшы, чым у мінулым, што дасць магчымасць забяспечыць выкананне дзяржаўнага заказу, запэўніў віцэ-прэм’ер. Ён нагадаў, што ў лік дзяржзаказу ў гэтым годзе прадпрыемствы павінны паставіць каля 1 млн т збожжа, у тым ліку 807 тыс. т харчовага збожжа.

У лік дзяржзаказу ўжо адгружана 60 тыс. т адборнага харчовага збожжа, таксама рэалізавана 20 тыс. т піваварнага ячменю. «Што датычыцца дзяржаўных нарыхтовак, усе аб’ёмы будуць выкананы ў бягучым годзе поўнасцю», — запэўніў Леанід Заяц.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *