Дарагія жыхары і госці нашага дзіўнага прыдзвінскага краю! Прымайце віншаванні з Днём гарадскога пасёлка Бешанковічы!

Актуально

Кожны з нас адчувае сапраўдны гонар за тое, што жыве ў такім цудоўным месцы, з яго зялёнымі вуліцамі і ўтульнымі паркамі, унікальнымі традыцыямі і сучаснымі дасягненнямі, з яго душэўнай цеплынёй і ветлівай гасціннасцю.

Мы памятаем абаронцаў Радзімы, што мужна змагаліся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай. Ганарымся нашымі вядомымі землякамі, якія праслаўлялі Бешанковіччыну сваёй самаадданай, карпатлівай і ўпартай працай, дасягненнямі ў спорце, мастацтве і навуцы. Цяперашняе пакаленне бешанкавічан беражліва захоўвае і прымнажае багаты патэнцыял сваёй малой радзімы. Разам мы ствараем новыя прадпрыемствы, развіваем сельскую гаспадарку, будуем дарогі, новае жыллё, добраўпарадкоўваем населеныя

пункты, адраджаем і прымнажаем культурныя традыцыі нашага краю. Усе гэтыя і іншыя пазітыўныя змены ў жыцці гарпасёлка — вынік нашай з вамі сумеснай працы.

Наступны год будзе знакавым для нашага раёна. Мы адзначым 100-годдзе з дня яго ўтварэння, 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, будзем прымаць гасцей на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024». Не сумняваемся, што гэтыя падзеі мы сустрэнем годна, таму што на Бешанковіччыне жывуць актыўныя, неабыякавыя, мэтанакіраваныя і творчыя людзі!

Са святам вас, бешанкавічане і ўсе, хто любіць Бешанковічы! Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, новых працоўных здзяйсненняў. Няхай у кожнай сям’і пануюць мір і любоў, а кожны новы дзень прыносіць усім толькі радасць, добры настрой і ўпэўненасць у будучыні. Шчасця, дабра і працвітання нашаму любімаму райцэнтру і ўсім яго жыхарам!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *