У Беларусі намалочана больш за 5,8 млн т збожжа з улікам рапсу

Важное

У Беларусі намалочана больш за 5,8 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 16 жніўня сабрана больш за 78 працэнтаў культур: з іх 74,6 працэнта збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 87,2 працэнта рапсу. Усяго намалочана збожжа, уключаючы рапс, больш за 5819 тыс. т, з іх 4890 тыс. т збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 930 тыс. т рапсу.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне і нарыхтоўка лёну, ільнотрасты. На сённяшні дзень лён выцераблены на 88 працэнтах плошчаў краіны. Нарыхтавана льнотрасты каля 17 тыс. т. Пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана саломы амаль на 50 працэнтаў да скошаных плошчаў. Праведзена лушчэнне ржэўніку амаль на 15 працэнтаў ад уборачнай плошчы.

Ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу ўраджаю 2024 года. Азімы рапс на зерне пасеяны на 46 працэнтах плошчаў. Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, тэмпы ў два разы перасягаюць мінулагоднія паказчыкі.

Гаспадаркі краіны таксама пачалі ўборку кукурузы на сілас.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *